https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфляцыйная дынаміка ў Беларусі ў 2024 годзе застанецца стабільнай


Аб гэтым гаворыцца ў летнім рэгіянальным эканамічным аглядзе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.
"Нягледзячы на існуючы праінфляцыйны ўплыў з боку ўнутранага попыту, інфляцыйная дынаміка застанецца даволі стабільнай. Да канца 2024 года інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 5,8 працэнта (мэта НБРБ - у межах 6 працэнтаў)", - адзначаецца ў прагнозе.

Падтрыманню інфляцыі ў межах мэтавых параметраў будуць садзейнічаць як чаканая паступовая нармалізацыя манетарных умоў за кошт росту працэнтных ставак грашовага рынку, так і захаванне сістэмы цэнавага рэгулявання, прагназуе ЕФСР.

"У наступныя гады плануецца, што ўлады будуць нацэлены на падтрыманне інфляцыі каля 5 працэнтаў. У такіх умовах у 2024 годзе прырост шырокай грашовай масы, паводле нашых ацэнак, запаволіцца да 15,7 працэнта ў 2024 годзе і да 9-12 працэнтаў у наступныя гады", - паведамляецца ў аглядзе.

9 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Прогноз Белорусский рубль Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме