https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінабароны Расіі: УСУ страцілі ў Курскай вобласці больш за 50 тысяч вайскоўцаў


Толькі за мінулыя суткі расійскія вайскоўцы ў прымежных раёнах Курскай вобласці знішчылі амаль 300 украінскіх баевікоў.
УСУ страцілі за перыяд баявых дзеянняў у Курскай вобласці больш за 50 тысяч вайскоўцаў, паведаміла ў сераду расійскае абароннае ведамства.

"Усяго за час баявых дзеянняў на курскам напрамку праціўнік страціў больш як 50 120 ваеннаслужачых", - гаворыцца ў зводцы.
Акрамя гэтага, з пачатку баявых дзеянняў у Курскай вобласці былі знішчаны амаль 300 танкаў праціўніка, больш за 200 БПМ, 160 бронетранспарцёраў, больш за 1,5 тыс баявых браніраваных машын, больш за 1,4 тыс аўтамабіляў розных узораў.

У Мінабароны таксама паведамілі, што гэты час знішчаны амаль 350 артылерыйскіх гармат, больш за 40 пускавых установак рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку падбіты 13 амерыканскіх HIMARS і 6 MLRS.

Праціўнік таксама панёс страты і іншых відаў узбраення: станцый РЭБ, інжынерных машын, установак размініравання.

У Мінабароны паведамілі таксама, што толькі за мінулыя суткі падраздзяленні УС Расіі ў прыгранічных раёнах Курскай вобласці знішчылі больш за 290 баевікоў УСУ, танк, бронетранспарцёр, чатыры БПМ.

Нагадаем, УСУ перайшлі расійска-ўкраінскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні ў Курскай вобласці ў жніўні 2024 года.

У адказ на ўдары УСУ дальнабойнымі ракетамі ATACMS і Storm Shadow па аб’ектах у Курскай і Бранскай абласцях 21 лістапада 2024 года Расія ўжыла найноўшую ракету "Орешник" у няядзерным выкананні па заводзе "Южмаш" у Днепрапятроўску.

Мінск, 8 студзеня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:08.01.2025
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1
 
Ключевые слова:
Украина Вооружённые силы Статистика Курская область Бранск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме