https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калі ўрад не праваліць працу, то эпапея з урэгуляваннем цэн у Беларусі будзе ўнікальнай аперацыяй для рынкавай эканомікі


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады аб стане і задачах развіцця прамысловасці.
«Яшчэ раз падкрэсліваю, мой досвед: нам гэты «рынак» падкінулі тыя, хто з намі канкуруе. Вось калі ласка — рынак, свабода, попыт/прапанова ўсё адрэгулююць. Ніколі нідзе на ўсіх этапах майго прэзідэнцкага жыцця нічога рынак не адрэгуляваў. Усюды мы ўмешваліся. «, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Не ведаю ўжо, чым скончыцца эпапея з рэгуляваннем цэн. Але калі ўрад не праваліць, гэта будзе ўнікальная аперацыя ў рыначнай эканоміцы».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што калі ўлады заняліся рэгуляваннем цэн, то краіне адразу пачалі прадказваць дэфіцыты і падзенні.

«Што абвалілася? Якога тавару на прылаўку няма? Усё ёсць. Вытворчасць не працуе — рэагуем. Пройдзе год-паўтара-два мы гэта ўсё ўрэгулюем, гэта ж усё няпроста. Але гэта самае складанае ў гэтай так званай рынкавай эканоміцы — урэгуляваць кошты па ўсёй краіне, што будуць прыязджаць і вучыцца ў нас, але нам трэба гэта вытрымаць, нам гэта не даруюць тыя, хто падкідваў «свабодны рынак», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Звязда, 9 красавіка 2024
 
Дата публикации:09.04.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Санкции Рыночная экономика Регулирование цен Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме