https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Атамная станцыя - прадмет гонару Беларусі


Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз, вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння грамадскага савета дзяржкарпарацыі "Расатам", якое прайшло на базе вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Намеснік міністра падзякаваў членам савета за актыўны ўдзел у мерапрыемствах выстаўкі-форуму Energy Expo. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі заняў праект па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю БелАЭС. "Беларусь вельмі ганарыцца тым, што ва ўзаемадзеянні з дзяржкарпарацыяй "Расатам" стала краінай, якая з`яўляецца ўладальніцай ядзерных тэхналогій", - падкрэсліў ён.

Прывітанне ўдзельнікам пасяджэння адрасаваў па відэа-канферэнц-сувязі генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў. "Беларуская АЭС - самая маладая, эфектыўная, бяспечная, прыгожая станцыя ў Еўропе. Мы заўсёды нашым пастаянным партнёрам па атамным бізнесе і краінам-навічкам прыводзім Беларусь у прыклад", - сказаў ён.

Дзякуючы рэалізацыі праекта ў краіне не толькі сфармавана фактычна новая галіна, але і забяспечана новая якасць развіцця будаўнічага, металургічнага, машынабудаўнічага комплексаў. Паслугі беларускіх арганізацый, задзейнічаных у праекце, запатрабаваны не толькі на АЭС у Расіі, але і на іншых пляцоўках - у Егіпце, Турцыі, Бангладэш, дадаў Аляксей Ліхачоў.

Удзельнікі пасяджэння наведалі інфармацыйны і вучэбна-трэніровачны цэнтры БелАЭС, азнаёміліся з сістэмай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, абмяняліся меркаваннямі з беларускімі спецыялістамі па актуальных пытаннях развіцця атамнай энергетыкі.

18 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:98
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС Росатом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме