З 19 ліпеня бягучага года ў Беларусь прыбылі 15 546 замежнікаў з 35 краін, уключаных у спіс «пашыранага бязвізу».
Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 030 425 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 324 746 чалавека, з Літвы — 586 382, з Польшчы — 103 751.
За мінулы тыдзень у нашу краіну ў бязвізавым парадку ўехала 6 140 грамадзян з 38 еўрапейскіх дзяржаў.
Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў. Замежнікі па-ранейшаму змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».
Звязда, 30 снежня 2024