Падчас удзелу ў вясенняй сесіі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, якая пройдзе 17—18 красавіка ў Вашынгтоне, беларуская дэлегацыя прадставіць фонду "дарожную карту" па структурным рэфармаванні эканомікі.
Аб пашырэнні кітайска-беларускага супрацоўніцтва ішла размова ў час візіту ў КНР дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мяжуева, які праходзіў 7-10 красавіка.
Як паведамляе прэс-служба ВС, у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года колькасць спраў, якія знаходзяцца ў вытворчасці, павялічылася на сем (43 справы ў 2014 годзе).
Пастановай Савета міністраў ад 2 красавіка № 268 унесеныя змены і дапаўненні ў правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў (выкладзеныя ў новай рэдакцыі), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.