https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будучая Беларуская АЭС вытрымала б прыродную катастрофу ў Фукусіме


Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Сяргей Кірыенка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле слоў Сяргея Кірыенкі, праект Беларускай АЭС "Расатам" плануе выкарыстоўваць і пры будаўніцтве іншых падобных аб`ектаў за мяжой. "Гэта самае сучаснае пакаленне 3+, з так званымі постфукусімскімі патрабаваннямі бяспекі. Калі б такі блок у дзень прыроднай катастрофы быў на Фукусіме, такіх наступстваў не было б. Ён перастаў бы працаваць, але забяспечыў бяспеку. Не было б ніякай аварыі, выхадаў радыяцыі", - падкрэсліў гендырэктар "Расатама".

Сяргей Кірыенка таксама адзначыў, што праекты з аналагічнымі патрабаваннямі да бяспекі ўжо распрацавалі і іншыя сусветныя кампаніі, але перавага расійскіх тэхналогій у тым, што яны апрабаваны ўжо на практыцы.

20 студзеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.01.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1210
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство Росатом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме