https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пералік высокатэхналагічных тавараў абноўлены ў Беларусі


Новая рэдакцыя пераліку высокатэхналагічных тавараў зацверджана ў Беларусі пастановай Савета Міністраў нумар 1040 ад 4 снежня 2013 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У адпаведнасці з нормамі Падатковага кодэкса Беларусі для тавараў, уключаных у пералік высокатэхналагічных тавараў, што вызначаецца ўрадам па ўзгадненні з Прэзідэнтам краіны, прыбытак ад іх рэалізацыі абкладаецца падаткам па стаўцы 10 працэнтаў або поўнасцю вызваляецца ад падатку, калі ў арганізацыі доля выручкі ад высокатэхналагічных тавараў складае больш як 50 працэнтаў у агульным аб`ёме. Мэта гэтай ільготы - стымуляванне стварэння вытворчасцей высокатэхналагічнай прадукцыі, а таксама прыцягненне інвестыцый у гэту сферу.

"Пералік высокатэхналагічных тавараў, раней зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 574 ад 23 чэрвеня 2012 года, перагледжаны з улікам задач па стымуляванню развіцця высокатэхналагічных сектараў эканомікі, вызначаных стратэгіяй тэхналагічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2015 года, - растлумачылі ў прэс-службе. - У яго новую рэдакцыю ўключаны толькі тавары, якія вырабляюцца з прымяненнем тэхналогій, што належаць да V і VI тэхналагічных укладаў".

Па прапановах зацікаўленых органаў і арганізацый пералік дапоўнены таварамі, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу і атрымалі станоўчыя заключэнні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях аб іх аднясенні да высокатэхналагічных. У прыватнасці, гэта оптыка-механічнае, кантрольна-вымяральнае і зборачнае абсталяванне для мікраэлектронікі (ДНВА "Планар"), аптычныя прыборы (ДНВА "Планар", ААТ "Пеленг", ААТ "Оптаэлектронныя сістэмы", прыборы, абсталяванне і інструменты для медыцыны (ТДА "ТахатАксі"), сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі (ТАА "Аквар-сістэм"), ТАА "Электратэхнічныя рашэнні"), радыёнавігацыйная апаратура (ТАА "АрмПраектСэрвіс"), дэталі паветраных і касмічных апаратаў (ААТ "Пеленг").

У мэтах сістэматызацыі прымянення названай ільготы з пераліку высокатэхналагічных тавараў выключаны таварныя пазіцыі традыцыйных сектараў эканомікі: рухавікі ўнутранага згарання стандартаў Еўра-4, Еўра-5, Stage-3А, Stage-3В (ААТ "ММЗ"), буйнагабарытныя шыны (ААТ "Белшына"), пагрузачныя і транспартныя сродкі і тэхніка спецыяльнага прызначэння (ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "Амкадор", ПУП "Вітбудтэхмаш", ААТ "Сейсматэхніка").

"Тавары, якія належаць да асобных выключаных пазіцый, што маюць навізну і высокі тэхніка-эканамічным узровень, пасля правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы ўключаны ў пералік інавацыйных тавараў, зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1042 ад 5 снежня бягучага года", - адзначылі ў прэс-службе ўрада.

У адпаведнасці са стратэгіяй тэхналагічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2015 года да вытворчасцей V тэхналагічнага ўкладу з улікам спецыфікі эканомікі краіны належаць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, біятэхналогіі, мікра- і радыёэлектроніка, работабудаўніцтва і прыборабудаўніцтва, вылічальная і оптыка-валаконная тэхніка, офіснае абсталяванне, медыцынская тэхніка, фарміндустрыя, аэракасмічная прамысловасць, атамная энергетыка, вытворчасць і перапрацоўка газу. Да вытворчасцей VI тэхналагічнага ўкладу належыць нанаіндустрыя, клетачныя тэхналогіі, сістэмы штучнага інтэлекту, вадародная энергетыка.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2014 года.

9 снежня 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.12.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1312
 
Ключевые слова:
Высокотехнологичные товары
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме