https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе выйсці на новую фінансавую праграму з МВФ


Беларусь плануе выйсці на рэалізацыю новай фінансавай праграмы ўзаемадзеяння з Міжнародным валютным фондам.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны, каменціруючы план сумесных дзеянняў па структурнаму рэфармаванню і павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны, зацверджаны 10 кастрычніка.

"У плане ёсць пункт, які прадугледжвае кансультацыі з Міжнародным валютным фондам аб магчымасці фінансавання ў рамках новай праграмы ўзаемадзеяння. Прадугледжваецца выхад на новую праграму з МВФ без выкарыстання традыцыйна прымяняльнага МВФ інструментарыю для краін, якія ажыццяўляюць фінансавае ўзаемадзеянне з Міжнародным валютным фондам", - адзначыў Тарас Надольны.

Дасягненне станоўчых вынікаў пры гэтым заснавана на пераходзе да эканамічнай палітыкі, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фактараў вытворчасці і размеркавання рэсурсаў, якасным удасканаленні ўсіх сфер эканомікі краіны і паляпшэнні эканамічнага патэнцыялу дзяржавы менавіта за кошт павышэння канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі, растлумачыў ён.

Дарэчы, чарговы візіт місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь запланаваны на перыяд з 17 па 28 кастрычніка. Беларусь з`яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года складала 386,4 млн. СДР ($542,1 млн.).

Тарас Надольны звярнуў увагу на пункты плана, рэалізацыя якіх накіравана на паляпшэнне стану з плацежным балансам, зніжэнне націску на валютны рынак краіны за кошт прыцягнення знешніх і ўнутраных рэсурсаў, у першую чаргу за кошт выпуску валютных дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў у аб`ёме да $500 млн., прыцягнення рэсурсаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і іншых мерапрыемстваў.

Таксама Нацыянальным банкам прадугледжваецца ўвядзенне дадатковых мер па стварэнню больш прывабных умоў для куплі валютных аблігацый урада. "Неабходнасць прыняцця гэтага пункта абумоўлена выплатамі па знешніх і ўнутраных абавязацельствах урада ў чацвёртым квартале бягучага года і ў 2014 годзе", - растлумачыў Тарас Надольны.

14 кастрычніка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1202
 
Ключевые слова:
Беларусь-МВФ Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме