https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч 10 верасня возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД, якое пройдзе ў Астане


Аб гэтым паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў (УІГС) беларускага міліцэйскага ведамства.
Паводле інфармацыі УІГС МУС Беларусі, падчас сустрэчы плануецца разгледзець прыярытэтныя пытанні ўзаемадзеяння міністэрстваў унутраных спраў (паліцыі) краін Садружнасці і рэалізацыі міждзяржаўных праграм барацьбы са злачыннасцю.

Удзельнікі абмяркуюць праект Канцэпцыі развіцця супрацоўніцтва міністэрства ўнутраных спраў (паліцыі) дзяржаў — удзельніц Садружнасці на перыяд да 2020 года. Мэтай канцэпцыі з`яўляецца развіццё шматбаковага і двухбаковага ўзаемадзеяння МУС (паліцыі) краін СНД па асноўных кірунках службовай дзейнасці, умацаванне гістарычных традыцый паразумення і прафесійнай салідарнасці. Гэты дакумент вызначае прынцыпы, задачы, асноўныя кірункі і формы сумеснай работы.

Таксама на парадку дня — удасканаленне механізму нагляду за асобамі, якія былі асуджаныя і адбывалі пакаранне на тэрыторыі іншых дзяржаў — удзельніц СНД. Сёння праваахоўнікі не маюць магчымасці кантраляваць паводзіны і лад жыцця асоб, якія прыбылі на пастаяннае месца жыхарства пасля вызвалення з папраўчых устаноў іншых дзяржаў.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння разгледзяць праблемныя аспекты міждзяржаўнага вышуку асоб, барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

У рамках мерапрыемства запланавана сустрэча міністраў унутраных спраў Беларусі, Казахстана і Расіі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння злачыннасці на тэрыторыі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2013
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1576
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Правопорядок Наркотрафик Мытны саюз Криминал МВД Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме