https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у студзені-ліпені 2013 года павялічыла экспарт тавараў у Расію ў бягучых цэнах на 5,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да $9 млрд. 605,7 млн.


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Імпарт тавараў з Расіі ў Беларусь знізіўся за сем месяцаў бягучага года ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2012-га на 22,8 працэнта і склаў $13 млрд. 252,6 млн. Экспарт беларускіх тавараў у Казахстан скараціўся ў студзені-ліпені на 4,6 працэнта да $458,2 млн., імпарт знізіўся на 31,7 працэнта да $50,7 млн. У цэлым тавараабарот з краінамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы за студзень-ліпень 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012-га зменшыўся на 12,9 працэнта і склаўся ў суме $23 млрд. 367,2 млн.

З краінамі СНД тавараабарот за студзень-ліпень бягучага года склаў $27 млрд. 943,2 млн. (зніжэнне на 12,4 працэнта). Пры гэтым экспарт у краіны Садружнасці знізіўся на 0,1 працэнта і склаў $13 млрд. 333,1 млн., імпарт скараціўся на 21,2 працэнта да $14 млрд. 610,1 млн.

Тавараабарот з краінамі па-за СНД за сем месяцаў быў у памеры $19 млрд. 274,1 млн., што склала 77,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым экспарт знізіўся на 42,6 працэнта да $9 млрд. 195,8 млн., імпарт узрос на 15,5 працэнта да $10 млрд. 78,3 млн.

У тым ліку ў гандлі таварамі з краінамі Еўрасаюза склаўся абарот у аб`ёме $12 млрд. 672,6 млн. (зніжэнне на 28,9 працэнта). Экспарт скараціўся на 48,1 працэнта і склаў $6 млрд. 723,6 млн. Імпарт узрос на 22,3 працэнта і дасягнуў $5 млрд. 949 млн. Захоўваецца дадатнае для Беларусі сальда гандлю таварамі з краінамі Еўрасаюза, у студзені-ліпені 2013 года яно было $774,6 млн.

У цэлым знешнегандлёвы абарот таварамі Беларусі за сем месяцаў бягучага года скараціўся да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года на 16,6 працэнта і склаў $47 млрд. 217,3 млн. Экспарт тавараў знізіўся на 23,3 працэнта да студзеня-ліпеня мінулага года да $22 млрд. 528,9 млн. Імпарт скараціўся на 9,5 працэнта і склаў $24 млрд. 688,4 млн. У выніку сальда знешняга гандлю для Беларусі ў студзені-ліпені 2013 года было адмоўным у памеры $2 млрд. 159,5 млн. У мінулым годзе за аналагічны перыяд сальда гандлю таварамі было дадатным і складала $2 млрд. 86,1 млн.

2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1401
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме