https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм’ер Літвы: Будаўніцтва АЭС у Беларусі пачынаць нельга


Згодна з патрабаваньнямі Канвэнцыі Эспа (Канвенцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксьце) будаўніцтва АЭС у Беларусі нельга пачынаць, заявіў літоўскі прэм’ер-міністар Альгірдас Буткявічус.
«Калі казаць пра Астравецкую АЭС, варта прызнаць, што Камісія Эспа ацаніла гэты праект нэгатыўна. Згодна з патрабаваньнямі канвэнцыі будаўніцтва гэтага аб’екта ня можа пачацца. Мы выдатна разумеем унутранае жаданьне і мэту Беларусі распараджацца сваёй энэргетычнай сыстэмай, але пры рэалізацыі гэтага яна павінна строга выконваць патрабаваньні Эспа», — сказаў Буткявічус у аўторак у інтэрвію радыёстанцыі LRT.

Ён таксама скрытыкаваў публічную прэзэнтацыю АЭС, якая была праведзена ў Беларусі:

«Усё ж гэтыя размовы, якія арганізуюцца ў Беларусі, я лічу пэўнай акцыяй Беларусі, жаданьнем выканаць пэўную працу з грамадзкасьцю. Але калі глядзець на патрабаваньні, якія выстаўляюцца Канвэнцыяй Эспа, то Беларусь павінна зразумець, што яны павінны даслаць афіцыйнае запрашэньне, напрыклад, Міністэрству навакольнага асяродзьдзя, якое каардынуе гэтыя пытаньні, зьвязаныя з ацэнкай уплыву на навакольнае асяродзьдзе. А таксама павінна быць арганізавана мерапрыемства зь беларускага боку з запытам да Літвы, калі яны маглі б прыехаць у Літву і выкласьці сваю пазыцыю»,— заявіў літоўскі прэм’ер.

Канвэнцыя Эспа ААН прадугледжвае, што публічныя спрэчкі пра ацэнку ўплыву на навакольнае асяродзьдзе могуць праводзіцца, калі экспэрты зацікаўленых бакоў цалкам азнаёмяцца з адпаведнымі дакумэнтамі, адзначае BNS.

Камітэт па рэалізацыі Канвэнцыі Эспа ААН у красавіку гэтага году абавязаў Беларусь працягнуць працэдуры ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі канвэнцыі, каб адказаць на ўсе зададзеныя Літвой пытаньні і ацаніць усе камэнтары.

У суботу ў Астраўцы адбылася прэзэнтацыя Беларускай АЭС. Грамадзянам Літвы прапаноўвалі прыехаць у Беларусь па бясплатных візах, транспартам забясьпечваў беларускі бок. Між тым ад афіцыйных уладаў Літвы там нікога не было. Усяго ж на гэтае мерапрыемства зь Літвы прыехалі сто чалавек.

Радыё Свабода, 20 жніўня 2013
 
Дата публикации:20.08.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1283
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Белорусская АЭС Астравец Конвенция ООН Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме