https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Украіны: Падпісанне пагаднення пра асацыяцыю з ЕС не перашкаджае паглыбленню адносін з Мытным саюзам


Падпісанне пагаднення пра асацыяцыю паміж Украінай і Еўрасаюзам не перашкаджае паглыбленню адносін з Мытным саюзам у межах пашырэння ўжо існай зоны свабоднага гандлю СНД, заявіў прэм`ер-міністр Украіны Мікалай Азараў на пасяджэнні Кабінета міністраў 14 жніўня.
"Сёння нельга дапусціць аслаблення еўразійскага вектара нашай знешняй палітыкі, страты рынкаў для нашых тавараў і паслуг у краінах Мытнага саюза. А пэўныя негатыўныя тэндэнцыі тут ужо выяўляюцца. Украіна нясе страты з-за скарачэння аб`ёмаў узаемнага гандлю таварамі і паслугамі", — прыводзіць словы Азарава дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята КМУ.

Прэм`ер-міністр паведаміў, што паводле яго даручэння найбліжэйшым часам будзе завершаны аналіз наступстваў падпісання пагаднення пра асацыяцыю паміж Украінай і ЕС для развіцця кааперацыйных сувязяў паміж прадпрыемствамі Украіны і краін МС. У прыватнасці, гаворка ідзе пра рэалізацыю праграм супрацоўніцтва і пагадненняў у ракетна-касмічным, машынабудаўнічым, авіяпрамысловым, абаронна-прамысловым і іншых комплексах прамысловасці.

Азараў даручыў Міністэрству эканамічнага развіцця і гандлю Украіны сумесна з Міністэрствам замежных спраў "паскорыць падрыхтоўку пэўных прапаноў пра далучэнне да асобных пагадненняў і тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза".

"Прапаную таксама разгледзець пытанне пра магчымасць і мэтазгоднасць удзелу Украіны ў дзейнасці Еўразійскага банка развіцця. Трэба выкарыстоўваць усе магчымасці для развіцця эканомікі Украіны", — сказаў прэм`ер-міністр.

Ён паведаміў, што праект дакумента, узгоднены ЕС і Украінай, апублікаваны на ўрадавым партале для аналізу грамадскасцю.

Азараў адзначыў, што ўрад паслядоўна рыхтуецца да саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца 28—29 лістапада ў Вільнюсе. Мэта — падпісанне на саміце пагаднення пра асацыяцыю паміж Украінай і ЕС са стварэннем зоны свабоднага гандлю.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2013
 
Дата публикации:14.08.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1243
 
Ключевые слова:
Украина-Евросоюз Товарообот Мытны саюз Свободная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме