https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэхія зацікаўлена ў сумесных інвестпраектах у машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і іншых сферах эканомікі Беларусі


Пра гэта ішла размова 14 жніўня на сустрэчы пасла Беларусі ў Чэхіі Васіля Марковіча з намеснікам міністра фінансаў Чэхіі Евай Андаравай, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Чэхія зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў у сферы мадэрнізацыі прадпрыемстваў машынабудавання, сельскагаспадарчым і фармацэўтычным сектарах, а таксама ў будаўніцтве і рэканструкцыі аб`ектаў энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі саветнік беларускага пасольства Уладзімір Мірановіч і спецыяліст па працы з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі Міністэрства фінансаў Чэхіі Паўла Кноткава.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб наяўным стане і перспектывах развіцця эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Андарава прапанавала беларускаму боку вывучыць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у рамках праграм міжнародных фінансавых арганізацый і донарскай дапамогі ў краінах Афрыкі, паведамляе прэс-служба.

Асаблівую ўвагу суразмоўцы надалі дзейнасці чэшскай дзяржаўнай страхавой кампаніі "Экспартнае гарантыйнае страхавое таварыства".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2013
 
Дата публикации:15.08.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1473
 
Ключевые слова:
Беларусь-Чехия Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме