https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Часовы павераны ў справах Беларусі ў Казахстане дамовіўся прапрацаваць пытанні арганізацыі паставак беларускай сыравіны на завод "Какшэтаўскія мінеральныя воды"


Пытанні эканамічнага супрацоўніцтва абмеркаваныя 8 жніўня ў ходзе рабочай паездкі часовага паверанага ў справах Беларусі ў Казахстане Алега Марозава ў Акмалінскую вобласць.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага МЗС, на сустрэчы з першым намеснікам акіма Акмалінскай вобласці Рашытам Акімавым разгледзелі ход рэалізацыі сумеснага праекта па стварэнні індустрыяльна-тэхналагічнага парка сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі ў Какшэтау.

Абмеркаваныя перспектывы рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў рэгіёне мясамалочнага комплексу поўнага цыклу з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі паездкі ў Беларусь прадстаўнікоў буйных фермерскіх гаспадарак Акмалінскай вобласці, якія маюць патэнцыяльныя магчымасці выступіць партнёрамі для рэалізацыі гэтага праекта.

Марозаў наведаў ТДА "Какшэтаўскія мінеральныя воды", якое з`яўляецца адным з найбуйнейшых у Казахстане вытворцаў мінеральнай вады і лікёра-гарэлачных вырабаў. На сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства "адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектыўных кірунках супрацоўніцтва". Бакі дамовіліся "прапрацаваць пытанні арганізацыі паставак сыравіны беларускай вытворчасці".

БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2013
 
Дата публикации:10.08.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1300
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме