https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць работнікаў у падатковай сістэме Беларусі скарочана на 26,8 працэнта


Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка.
Аптымізацыя падатковых органаў у Беларусі праведзена, скарочана колькасць работнікаў у цэлым па сістэме на 26,8 працэнта.

Пры гэтым Сяргей Налівайка падкрэсліў, што пры скарачэнні апарату на 25 працэнтаў аўтаматычна павялічваецца на 32 працэнты інтэнсіўнасць працы. Такім чынам, аб`ём работ у МПЗ застаўся той жа, ён не зменшыўся, але інтэнсіўнасць працы павялічваецца. "Падатковыя органы - гэта тая структура, якая не можа адкласці нешта на потым, бо грошы паступаюць, іх трэба збіраць, гэта работа штодзённая, штогадзінная", - канстатаваў ён.

Сяргей Налівайка запэўніў, што ніякіх накладак, пагаршэнняў ва ўзаемадзеянні паміж плацельшчыкамі і падатковымі органамі ў сувязі з гэтым не адбудзецца. Узаемадзеянне будзе выходзіць на новы ўзровень, больш якасны і эфектыўны, падкрэсліў ён.

9 ліпеня 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1379
 
Ключевые слова:
Оптимизация Налоговые органы Сокращения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме