https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі бюджэт з кожнай тоны пастаўленай у Беларусь нафты губляе прыкладна 400 долараў


Пра гэта ў інтэрв`ю газеце "Коммерсантъ" заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.
"Напрыклад, летась расійскія нафтавікі паставілі ў Беларусь 21,2 млн. тон нафты. Калі мы павялічым гэты аб`ём да 23 млн. тон, то пры бяспошліннай пастаўцы гэта прывядзе да дадатковых страт для расійскага бюджэту — з кожнай тоны прыкладна 400 долараў", — адзначыў міністр. Але, паводле яго слоў, гэтыя страты можна кампенсаваць, развіваючы супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі і ствараючы, напрыклад, СП у сферы электрамашынабудавання, якія задзейнічаны ў вытворчасці мінеральных угнаенняў. "Цяпер гэтым займаецца Мінпрамгандлю", — паведаміў ён.

Пры гэтым міністр адзначыў, што пакуль не вызначаныя асноўныя параметры паліўнага балансу паміж Расіяй і Беларуссю сёлета. "Мы працуем сёлета ў асаблівым рэжыме, кожныя тры месяцы зацвярджаем баланс. Пакуль узгаднілі толькі на першы, другі і трэці кварталы. Безумоўна, беларускі бок хоча да канца года падпісаць баланс, мы б таксама хацелі гэта зрабіць, але перашкаджае шэраг пытанняў, звязаных з эканомікай", — растлумачыў Новак.

Ён таксама адзначыў, што беларускі бок пакуль не выконвае паказчыкі па зваротных пастаўках нафтапрадуктаў, якія былі запланаваныя ў пратаколе пасяджэнняў намесніка старшыні ўрада Аркадзя Дварковіча і першага віцэ-прэм`ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. "Тым не менш, тыя аб`ёмы, якія былі пастаўленыя ў Расію за першыя чатыры месяцы гэтага года, — 560 тыс. тон нафтапрадуктаў, — адпавядаюць попыту на нашым рынку. Але, улічваючы вынікі мадэрнізацыі расійскіх НПЗ, магчыма, нам да канца года і не спатрэбяцца тыя ж аб`ёмы нафтапрадуктаў, якія былі патрэбныя спачатку", — лічыць міністр.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2013
 
Дата публикации:09.07.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1746
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Пошлины Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме