https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі мае намер сёлета "асцярожна зніжаць" працэнтныя стаўкі на грашовым рынку


Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц на пашыраным пасяджэнні праўлення ў канцы красавіка (выступленне апублікавана ў майскім нумары "Банковского вестника").
"Па меры стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Нацыянальны банк будзе ажыццяўляць далейшае зніжэнне працэнтных ставак. Пры гэтым яно будзе праводзіцца асцярожна, з тым каб, з аднаго боку, павышаць даступнасць рублёвых рэсурсаў для эканомікі, з іншага — пазбягаць перацёку рублёвых рэсурсаў у валютныя ўклады, пагаршэння знешняга гандлю і парушэння ўстойлівасці валютнага рынку", — заявіў Калечыц.

Нагадаем, у сакавіку Нацбанк аднавіў палітыку зніжэння стаўкі рэфінансавання пасля паўгадавога перапынку, выкліканага перацёкам рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў валютныя ўклады восенню 2012 года.

Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год, зацверджаныя ўказам прэзідэнта № 419, прадугледжваюць, што да канца года стаўка рэфінансавання знізіцца да 13-15%. Сёлета Нацбанк ужо тройчы зніжаў стаўку рэфінансавання: 13 сакавіка — з 30 да 28,5%, 17 красавіка — з 28,5 да 27%, 15 мая — з 27 да 25%.

Прадстаўнікі банкаўскага сектара чакаюць, што Нацбанк не стане рэзка аслабляць грашова-крэдытную палітыку і хуткімі тэмпамі зніжаць стаўку рэфінансавання. Як зазначылі эксперты ў банкаўскіх колах, стаўка рэфінансавання на 1 кастрычніка 2013 года наўрад будзе ніжэй за 20%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:03.06.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1473
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Кредиты Ставки рефинансирования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме