https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕС зняў санкцыі з журналісткі Шадрынай і двух беларускіх прадпрыемстваў


Савет Еўрасаюза прыняў рашэнне аб зняцці санкцый з былога намесніка галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Ганны Шадрынай. Адпаведнае рашэнне Савета ад 29 мая апублікавана на сайце Афіцыйнага часопіса Еўрасаюза.
Акрамя таго, са спісу абмежавальных мер у дачыненні да фізічных асоб і прадпрыемстваў таксама выключаны завод "Аквадзіў" (быў занесены ў спіс у сакавіку 2012 года) і ЗАТ "Спорт-пары" (санкцыі ўведзены ў чэрвені 2011 года). Абедзве кампаніі былі ўнесены ў спіс як прадпрыемствы, падкантрольныя бізнесмену Уладзіміру Пефціеву.

Варта адзначыць, што на мінулым тыдні Дзярждэпартамент ЗША прыняў рашэнне спыніць дзеянне санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў "Белтэхэкспарт" і "БелОМА".

Палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Саветам ЕС 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах Еўрасаюза павінны быць замарожаны. Першапачаткова ў спісе было 158 імён. Пасля Савет ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік, і цяпер уезд у Еўрасаюз забаронены больш як 200 беларускім чыноўнікам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2013
 
Дата публикации:31.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1435
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме