https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Лаос павінны выходзіць на прамыя кантакты ў гандлі


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня на сустрэчы з намеснікам прэм`ер-міністра - міністрам замежных спраў Лаоса Тханглунам Сісулітам
"Рады, што ў бліжэйшы час адбудзецца візіт прэзідэнта Лаоса ў Беларусь. Гэта вельмі добра, таму што мы выходзім на прамыя кантакты паміж Беларуссю і Лаосам", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней кантакты па эканамічных пытаннях часам ажыццяўляліся праз В`етнам, аднак цяпер па многіх напрамках краіны могуць супрацоўнічаць напрамую.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на дружалюбны характар адносін, які склаўся з даўніх часоў паміж Беларуссю і Лаосам.

У сваю чаргу Тханглун Сісуліт падкрэсліў важнасць маючага адбыцца візіту прэзідэнта Лаоса ў Беларусь для нарошчвання плённага супрацоўніцтва.

3 чэрвеня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1272
 
Ключевые слова:
Беларусь-Лаос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме