https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 1 студзеня 2015 года, калі павінен будзе пачаць функцыянаваць Еўразійскі эканамічны саюз, у гандлі паміж краінамі-ўдзельніцамі будуць зняты ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы


Аб гэтым 31 мая заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
"У нас яшчэ вельмі шмат, нават у рамках АЭП, выключэнняў, тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання. Павінен сказаць, што Расія зрабіла вельмі сур`ёзны крок насустрач усім і заявіла аб тым, што літаральна праз год-паўтара, максімум да 1 студзеня 2015 года, практычна ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы, будуць зняты, але папрасіла мець на ўвазе ўсіх, хто з`яўляецца членам і будзе запрошаны наглядальнікам, што па ўсіх напрамках павінна быць поўная свабода, і мы павінны дзейнічаць як адзінае цэлае ў эканамічных адносінах", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Але да 2015 года, да часу падпісання гэтага саюзнага дагавора, мы павінны рэалізаваць усё тое, што сёння падпісана, але яшчэ не ўключана ў абарот і не працуе. Гэта была вельмі важная дамоўленасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы дамовіліся аб тым, што саюз будзе эканамічным, і тыя палітычныя праблемы, якія ў далейшым будуць перашкаджаць развіццю гэтага саюза, абавязкова будуць вырашацца. Жыццё ўсё роўна паставіць гэтыя праблемы. Нельга будзе абмяжоўвацца толькі эканамічным супрацоўніцтьвам, таму што яно заўсёды патрабуе нейкіх дадатковых дзеянняў у галіне палітыкі, дыпламатыі, абароны. Мы дамовіліся, што паступова будзем вырашаць і гэтыя пытанні", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

31 мая 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1746
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме