https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і В`етнам інтэнсіфікуюць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва


Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Беларусі.
Беларусь і В`етнам інтэнсіфікуюць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на праведзеным 16 мая ў Мінску 13-м пасяджэнні змешанай беларуска-в`етнамскай камісіі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.

Беларусь і В`етнам, адзначыўшы высокі патэнцыял ваенна-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у яго інтэнсіфікацыі і ўзняцці на новы якасны ўзровень. "Для рэалізацыі гэтай задачы беларускі бок прапанаваў в`етнамскім партнёрам прапрацаваць новыя формы супрацоўніцтва, якія даюць магчымасць найбольш поўна рэалізоўваць магчымасці як прадпрыемстваў і арганізацый беларускага АПК, так і нашых партнёраў па ВТС", - расказалі ў Дзяржваенпраме.

У прыватнасці, цяпер наспела неабходнасць пераходу ад экспартна-імпартных аперацый да перадачы тэхналогій па вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння, прыцягненню інавацыйных тэхналогій і распрацовак, а таксама арганізацыі сумесных вытворчасцей.

"Апошнія гады супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі актыўна развіваецца, у тым ліку ў ваенна-тэхнічнай сферы. У дзвюх краін ёсць пэўны патэнцыял і ўзаемныя інтарэсы: ад рамонту і мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў інтарэсах узброеных сіл да сумеснай вытворчасці новых узораў прадукцыі ваеннага прызначэння", - растлумачылі ў Дзяржваенпраме.

Асаблівая ўвага на пасяджэнні камісіі была ўдзелена пытанням навучання в`етнамскіх спецыялістаў, у тым ліку ў Ваеннай акадэміі Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальваў выконваючы абавязкі першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, старшыня беларускай часткі камісіі Ігар Быкаў, в`етнамскую - намеснік міністра Нацыянальнай абароны В`етнама, старшыня в`етнамскай часткі камісіі генерал-палкоўнік Чыонг Куанг Кхань.

17 мая 2013, Мінск
Сяргей Уладыс - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1575
 
Ключевые слова:
Беларусь-Вьетнам Вооружённые силы Военная техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме