https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсце пачынае працаваць аўтакінатэатр "Рандэву"


Прыватны аўтакінатэатр "Рандэву" адкрываецца вечарам 18 мая ў Брэсце.
Як паведаміла гаспадыня аўтакінатэатра, індывідуальны прадпрымальнік Кацярына Каляда, на арандаванай пляцоўцы каля возера ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая ўстаноўлены экран 10 х 5 метраў. Выява на яго будзе перадавацца з праектара, гук транслявацца на радыёчастаце 93,7 FM. Кінатэатр разлічаны на 50 аўтамабіляў. Цана білета — 50 тыс. рублёў з машыны.

"Ідэя рэалізаваць гэты праект, разлічаны на маладзёжную аўдыторыю, з`явілася пасля таго, як у 2003 годзе аўтакінатэатр адкрыўся ў Мінску. Спадзяюся, што ў Брэсце ён будзе такі ж папулярны, як і ў сталіцы", — сказала прадпрымальніца.

Выхаднымі днямі ў аўтакінатэатры будуць панядзелак і аўторак. У маі сеансы будуць пачынацца ў 22.00 і 24.00.

18 мая пасля цырымоніі адкрыцця аўтакінатэатра, якая пачнецца ў 21.00, адбудзецца паказ французскай камедыі "Шэф". На другім сеансе — меладрама "У першы раз" вытворчасці ЗША.

Ларыса Шыганава, БелаПАН
Брэст, 18 мая 2013
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1239
 
Ключевые слова:
Кинотеатр Брэст Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме