https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламентарыі Беларусі і Азербайджана лічаць супрацоўніцтва ў ІТ-сферы перспектыўным для дзвюх краін


Адносіны Беларусі і Азербайджана па многіх напрамках маюць стратэгічны характар.
Супрацоўніцтва ў ІТ-сферы можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў для развіцця адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам. Такое меркаванне 6 мая выказаў кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтву з парламентам Азербайджана Мікалай Самасейка на сустрэчы з кіраўніком рабочай групы па міжпарламенцкіх сувязях Мілі Меджліса Азербайджана з парламентам Беларусі Зіядам Самедзадэ.

Мікалай Самасейка падкрэсліў, што, на яго погляд, супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам не патрабуе дадатковага імпульсу, аднак яшчэ засталіся нішы, якія мэтазгодна запоўніць. Напрыклад, у сферы ІТ-тэхналогій, дзе ў Беларусі ўжо створана значная база, а таксама ў сельскай гаспадарцы.

Зіяд Самедзадэ меркаванне беларускага калегі падтрымаў, дадаўшы, што ўзаемадзеянне паміж вучонымі дзвюх краін у некаторых галінах ужо наладжана, у Азербайджане рэалізуецца шэраг важных навукова-тэхнічных праектаў.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах звярнуў увагу на узаемную падтрымку беларускага і азербайджанскага бакоў на сусветнай арэне.

У сваю чаргу Зіяд Самедзадэ адзначыў, што адносіны Беларусі і Азербайджана па многіх напрамках маюць стратэгічны характар. У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Парламентарыі ў час сустрэчы канстатавалі, што за гэты час было многае зроблена для павелічэння аб`ёму тавараабароту, удасканалення яго структуры, а таксама для развіцця палітычных, сацыяльных, культурных кантактаў.

6 мая 2013, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1418
 
Ключевые слова:
Беларусь-Азербайджан Инновации Товароборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме