https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным зрабіць больш жорсткім існуючае ў Беларусі антыкарупцыйнае заканадаўства


Аб гэтым ён заявіў 26 красавіка, адказваючы на пытанні журналістаў.
У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся наконт прычын таго, чаму апошнім часам ён даволі часта і ў жорсткай форме нагадвае чыноўнікам аб недапушчальнасці карупцыі. "Перш за ўсё, я хачу папярэдзіць. Я не хачу, каб людзі, якія працуюць у дзяржапараце, трапілі на лаўку падсудных", - адзначыў беларускі лідар.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўдзяляе гэтаму пытанню прыярытэтную ўвагу, каб не дапусціць усплёску карупцыі ў краіне. Пры гэтым ён заўважыў, што карупцыйных праяўленняў у Беларусі штогод рэгіструецца ўсё менш, аб чым сведчаць даныя пракуратуры. "Але гэта статыстыка, і ў гэтым плане мы самым жорсткім чынам не проста кантралюем, але і патрабуем ад чыноўнікаў. І паколькі мне было даложана аб некалькіх недапушчальных фактах, я вымушаны быў узмацніць барацьбу з карупцыяй. І мы падышлі да таго, што яшчэ раз вернемся да заканадаўчых актаў у мэтах узмацнення патрабаванняў", - заявіў Прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці варта ў бліжэйшы час чакаць новых гучных крымінальных спраў у адносінах да чыноўнікаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такія справы былі заўсёды і, верагодна, будуць і ў далейшым.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў сферы энергетыкі цяпер расследуецца буйная крымінальная справа: "Некаторыя ўжо затрыманы, як мне дакладвалі, і далі паказанні". "Я ўжо гаварыў пра "паляўнічую справу". Там ужо далёка зайшлі некаторыя нашы начальнікі і чыноўнікі. Таксама ў следчым ізалятары нямала людзей, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Вы ведаеце і па Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта. Мы па Сочы вельмі жорстка разабраліся. Сёння ў следчым ізалятары, па-мойму, 3 чалавекі і некаторыя падследныя. Нядаўна ў Барысаве быў затрыманы адзін з начальнікаў".

26 красавіка 2013, Хойніцкі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.04.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1727
 
Ключевые слова:
Коррупция Криминал Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме