https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна і Беларусь дамовіліся ўрэгуляваць праблемы ва ўзаемным гандлі


Ухіліць гандлёвыя бар`еры, якія існуюць "на асобных кірунках двухбаковага супрацоўніцтва", дамовіліся 12 красавіка ў Кіеве першыя намеснікі прэм`ер-міністраў Украіны Сяргей Арбузаў і Беларусі Уладзімір Сямашка.
Як паведаміла прэс-служба Арбузава, дасягнута дамоўленасць аб візіце ў Беларусь міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Мікалая Прысяжнюка "для ўрэгулявання праблемных пытанняў і завяршэння падрыхтоўкі праектаў двухбаковага супрацоўніцтва ў аграрнай і аграрна-прамысловай сферы".

Галоўнымі тэмамі перамоў Арбузава і Сямашкі былі "далейшае нарошчванне двухбаковага гандлю і новыя маштабныя праекты супрацоўніцтва ў сферах, стратэгічна важных для эканомік дзвюх краін — энергетычнай, транспартнай і сельскагаспадарчай". Бакі выступілі за актывізацыю кааперацыйнага супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання і сумеснай рэалізацыі прадукцыі на рынках трэціх краін. Вырашана правесці ў маі 22-е пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі пад старшынствам намеснікаў кіраўнікоў урадаў.

Прэм`ер-міністр Украіны Мікалай Азараў на сустрэчы з Сямашкам заявіў, што Украіна і Беларусь актывізуюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. "Давайце рэанімуем тыя нашы дамоўленасці аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі", — прыводзіць словы Азарава Дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны.

Разам з тым Азараў нагадаў, што Украіна зацікаўлена ў атрыманні статусу назіральніка пры Мытным саюзе, каб загадзя ведаць новыя правілы, якія прымаюцца ў межах гэтай арганізацыі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2013
 
Дата публикации:13.04.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1193
 
Ключевые слова:
Товарооборот Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме