https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


С сённяшняга дня second hand з Еўропы ў Беларусь пастаўляцца не будзе


Забарона Еўрасаюза на пастаўкі ў Беларусь сэканд-хэнда ўступае ў сілу сёння, 1 кастрычніка.
Раней стала вядома, што ЕС прыняў рашэнне Савета ЕС (CFSP) ад 29 чэрвеня 2024 года № 2024/1864, згодна з якім у ліку забароненых пазіцый да паставак у Беларусь аказалася былое ва ўжыванні адзенне.

У МЗС рэспублікі на гэта заявілі, што гэты крок з’яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што ЕС не прытрымліваецца логікі гуманнасці ў пытаннях увядзення санкцый. Афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз падкрэсліваў, што еўрапейскія чыноўнікі ўводзяць абмежаванні ў дачыненні да сацыяльна-значных тавараў, якія карыстаюцца попытам у малазабяспечаных грамадзян.

Аднак, адзначаў дыпламат, ЕС, «прымаючы такое рашэнне, не ўлічыў той факт, што ў Беларусі добра развіта галіна ўласнай лёгкай прамысловасці, тавары якой не ўступаюць сусветным аналагам па якасці, маюць усе неабходныя сертыфікаты бяспекі, а таксама рэалізуюцца па даступных цэнах».

У сваю чаргу кіраўнік канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна запэўнівала, што месца забароненага сэканд-хэнда зойме якасны беларускі тавар.

Да таго ж, адзначала яна, сэканд-хэнд рана ці позна зноў здолее патрапіць да пакупнікоў у Беларусі — праз іншыя рынкі.

Звязда, 1 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:01.10.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Second hand Евросоюз Санкции Импортозамещение Беллегпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме