«У выпадку перамогі на выбарах у лістападзе мы захаваем амерыканскі долар у якасці сусветнай рэзервовай валюты. Цяпер долару пагражае небяспека. Гэта жахліва», — сказаў ён, выступаючы перад прыхільнікамі ў штаце Вісконсін. Трансляцыя вялася на YouTube-канале медыякампаніі RSBN.
Трамп дадаў, што для Злучаных Штатаў гэта будзе раўназначна «прайгранай вайне».
Раней рэспубліканец заяўляў, што ўлады ЗША сваімі рукамі знішчаюць долар як сусветную валюту, уводзячы санкцыі супраць іншых дзяржаў, уключаючы Расію.
Звязда, 2 кастрычніка 2024