https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Год беражлівасці выхоўвае нецярпімасць да праяў безгаспадарчасці


Такое меркаванне выказала 12 красавіка журналістам, падводзячы вынікі больш як двухгадзіннай прамой лініі па пытаннях эканоміі і беражлівасці, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Лілія Чыгір.

Бягучы, 2013 год, аб`яўлены кіраўніком дзяржавы Годам беражлівасці, прымушае насельніцтва дзейнічаць больш зладжана і быць нецярпімым да ўсіх праяў безгаспадарчасці.

Кіраўнік кантрольнага ведамства па Магілёўскай вобласці размаўляла з 17 абанентамі, якія паведамілі пра выпадкі безгаспадарчасці, выказалі прапановы па эканоміі рэсурсаў, рацыянальнаму расходаванню бюджэтных сродкаў. У прыватнасці, жыхароў вобласці хвалявала неабходнасць працяглага злівання ў каналізацыю вады да з`яўлення патрэбнай тэмпературы, непрымальны стан ачышчальных збудаванняў у Слаўгарадзе, адсутнасць рацыянальнага выкарыстання азёрнай вады ў Горках, зацягванне тэрмінаў, няякаснае выкананне будаўнічых і рамонтных работ. Сярод злабадзённых пытанняў - стан дарожнага пакрыцця або поўная адсутнасць дарог, асабліва ў прыватным сектары.

Кожны зварот будзе разгледжаны, факты - вывучаны і атрымаюць аб`ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства, запэўніла Лілія Чыгір. "Месяц таму мы праводзілі аналагічную прамую лінію, на якую паступіла больш за 60 званкоў. Радуе адсутнасць паўторных пытанняў па гэтай тэматыцы і скарачэнне іх колькасці, - адзначыла кіраўнік КДК па Магілёўскай вобласці. - Гэта сведчыць аб тым, што раней узнятыя праблемы былі ўзяты на кантроль і заяўнікі або ўжо атрымалі адказ, або чакаюць кампетэнтнага разбору".

12 красавіка 2013, Магілёў
Вольга Ткачова - БЕЛТА

 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1558
 
Ключевые слова:
Бесхозяйственность Год бережливости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме