https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 1 студзеня 2015 года павінна быць прынята праграма стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку АЭП


Пра гэта журналістам паведаміў старшыня камітэта, міністр па энергетыцы і інфраструктуры АЭП Даніял Ахметаў.
26 сакавіка ў Мінску прайшло другое пасяджэнне кансультатыўнага камітэта па электраэнергетыцы пры Еўразійскай эканамічнай камісіі. На ім было прынята спецыяльнае тэхнічнае заданне па складанні пераліку нарматыўна-прававых актаў, што падлягаюць гарманізацыі і далейшай кадыфікацыі.

Паводле яго слоў, стварэнне агульнага электраэнергетычнага рынку Беларусі, Расіі і Казахстана не азначае, што гэтыя краіны закрыюць сваю рынкавую прастору для іншых дзяржаў. "Наша задача — выкарыстоўваць канкурэнтныя перавагі энергасістэм трох нашых дзяржаў, павялічыць экспартны складнік, — мяркуе Ахметаў. — Калі Беларусь мяжуе з Прыбалтыкай і мае магчымасць за кошт рынку нашых трох дзяржаў сфарміраваць свой энергетычны экспартны складнік, гэта будзе рэалізавана".

Як упэўнены старшыня кансультатыўнага камітэта, стварэнне АЭП мае на мэце актыўнае супрацоўніцтва з любымі рэгіянальнымі фарміраваннямі, уключаючы двухбаковыя кантакты. Кожная дзяржава, выкарыстоўваючы вялікія магчымасці аб`яднанага рынку, адначасова будзе ўзмоцнена працаваць над сваімі эканамічнымі праграмамі.

"Наша задача, — паведаміў Ахметаў, — да 1 студзеня 2015 года падрыхтаваць праграму стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку, якая будзе паслядоўна рэалізоўвацца". "Важна прадумана падысці да фарміравання нарматыўна-прававой, заканадаўчай базы, — зазначыў ён. — Я б не хацеў гэтую сур`ёзную праграму прадвызначаць нейкімі павярхоўнымі, бравурнымі паказчыкамі, якія будуць усіх радаваць, але потым з-за нейкай памылкі даставяць праблемы. Гэта не паводле нашых правіл".

БелаПАН, 26 сакавіка 2013
 
Дата публикации:26.03.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1453
 
Ключевые слова:
Энергетика Единое экономическое пространство Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме