https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работа Беларускай атамнай электрастанцыі дасць Беларусі мноства пераваг


Аб гэтым заявіў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Беларусі Мікалай Груша ў ходзе online канферэнцыі 22 сакавіка.
"Аб гэтым сведчаць разлікі, выкананыя РУП "БелНДПІэнергапрам", якое вызначана генеральным праекціроўшчыкам для каардынацыі выканання праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва АЭС", - сказаў эксперт.

Работа Беларускай АЭС пасля ўводу ў эксплуатацыю дасць магчымасць у год па ўсёй энергасістэме краіны эканоміць да 5,6 млн. туп на суму больш як $1,7 млрд. Сярод пераваг зніжэнне сабекошту адпускаемай прадукцыі па энергасістэме ($1010 млн. у год) і павелічэнне прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі па энергасістэме ($1022 млн. у год). Тэрмін акупнасці праекта - амаль 19 гадоў.

З улікам гэтага будаўніцтва АЭС дасць магчымасць павысіць эканамічную і энергетычную бяспеку Беларусі, замясціць значную частку імпартуемых энергарэсурсаў (амаль 5,6 млн. туп, або амаль 5 млрд. куб.м прыроднага газу ў год) і змяніць структуру паліўна-энергетычнага балансу рэспублікі ў бок зніжэння спажывання прыроднага газу, дыверсіфікаваць пастаўшчыкоў і віды паліва ў паліўна-энергетычным балансе краіны, знізіць сабекошт выпрацаванай электраэнергіі.

На думку эксперта, будаўніцтва АЭС таксама будзе садзейнічаць эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю рэгіёна яе размяшчэння: павысіцца ўзровень жыцця насельніцтва, палепшыцца дэмаграфічны склад, адукацыйны і культурны ўзровень жыхароў, медыцынскае абслугоўванне. Выканананне заказаў для АЭС дасць магчымасць узняць тэхнічны, тэхналагічны ўзровень прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі і павысіць кваліфікацыю кадраў, гэта значыць павысіць культуру вытворчасці.

Вопыт, набыты пры будаўніцтве АЭС, у перспектыве дасць магчымасць выкарыстоўваць прамысловы і кадравы патэнцыял краіны пры ўзвядзенні аб`ектаў ядзернай энергетыкі як у рэспубліцы, так і за мяжой.

Мікалай Груша таксама расказаў, што тэхніка-эканамічныя разлікі, выкананыя вучонымі і спецыялістамі Беларусі пры разглядзе неабходнасці развіцця ядзернай энергетычнай праграмы, пацвердзілі мэтазгоднасць будаўніцтва АЭС. Разгляд розных сцэнарыяў пакрыцця прагназуемага дэфіцыту электрычных магутнасцей паказаў, што ўвядзенне ў энергасістэму крыніцы на ядзерным паліве прывядзе да зніжэння кошту выпрацаванай энергасістэмай электраэнергіі за кошт скарачэння затрат на паліва.

Увод у 2018-2020 гадах ядзерных энергаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю амаль 2 млн. кВт з`яўляецца аптымальным варыянтам развіцця энергетыкі ў Беларусі, пры гэтым доля АЭС у вытворчасці электраэнергіі складзе прыкладна 25 працэнтаў.

22 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1660
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме