https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Сербіі запрасіў да супрацоўніцтва дзелавыя колы Беларусі


На сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі 13 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч запрасіў беларускі бізнес да ўдзелу ў буйных праектах у сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, турызму, дарожнай інфраструктуры.
"Сербія сёння ўяўляе сабой вялікую будаўнічую пляцоўку. У нас пачалася рэалізацыя многіх буйных праектаў, і мы запрашаем узяць у іх удзел", — сказаў ён.

Нікаліч падкрэсліў: у Сербіі робіцца ўсё для таго, каб стварыць "стабільную і прадказальную эканамічную прастору, дзе правілы не мяняюцца, а ўсе ўдзельнікі знаходзяцца ў роўных умовах".

"Нязменным застаецца пачуццё павагі і любві да народа Беларусі, якое я падзяляю з усімі грамадзянамі Сербіі", — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу міністр гандлю Беларусі, сустаршыня міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Валянцін Чаканаў зазначыў: "Дружалюбныя і правераныя часам сувязі паміж беларускім і сербскім народамі сталі надзейнай асновай для развіцця адносін, у тым ліку і гандлёва-эканамічных".

"Урад Беларусі зробіць усё магчымае для паўнацэннай рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу паміж нашымі краінамі. Вельмі важна развіваць міжурадавыя кантакты і кантакты паміж гаспадарчымі суб`ектамі дзвюх краін. Ваш візіт стане важным этапам у развіцці двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць выхаду на новы ўзровень супрацоўніцтва", — сказаў кіраўнік Мінгандлю, звяртаючыся да прэзідэнта Сербіі.

Таміслаў Нікаліч знаходзіцца ў Мінску з двухдзённым афіцыйным візітам. 12 сакавіка ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную заяву, у якой выказалі свае пазіцыі па шэрагу пытанняў двухбаковай і міжнароднай тэматыкі. Апрача таго, былі падпісаныя міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю, міждзяржаўны дагавор аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах, а таксама мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыі паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Міністэрствам культуры і інфармацыі Сербіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2013
 
Дата публикации:13.03.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1541
 
Ключевые слова:
Беларусь-Сербия Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме