https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка і намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетычнай сферы


Як паведамляе сайт беларускага пасольства ў РФ, планавая сустрэча віцэ-прэм`ераў адбылася ў Маскве 11 сакавіка.
Апрача Сямашкі і Дварковіча ў ёй узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі. Бакі "разгледзелі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас нядаўняга візіту Дварковіча ў Мінск (12 лютага. — БелаПАН.), перспектывы развіцця кааперацыі і сумесных праектаў у прамысловасці", зазначаецца ў паведамленні пасольства.

Пра падрабязнасці перамоў не паведамляецца. Прэс-сакратар Дварковіча Алія Самігуліна заявіла БелаПАН: "Пакуль мы не гатовыя каментаваць сітуацыю".

Сустрэча Сямашкі і Дварковіча прайшла за некалькі дзён да перамоў прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.

Чакаецца, што адным з ключавых пытанняў перамоў, якія маюць адбыцца, будзе пытанне аб умовах і аб`ёмах сёлетняй пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты.

6 сакавіка канцэрн "Белнафтахім" распаўсюдзіў паведамленне, у якім гаварылася: "На працягу студзеня—сакавіка працягваецца планамерная праца па фарміраванні балансаў нафты і нафтапрадуктаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на ўвесь 2013 год і ўзгадненні графіка транспарціроўкі нафты на другі квартал 2013 года". Паводле інфармацыі канцэрна, у першым квартале 2013 года Беларусь разлічвае атрымаць 5,75 млн. тон расійскай нафты — "у адпаведнасці з дасягнутымі з расійскім бокам дамоўленасцямі".

Перамовы аб умовах пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь вядуцца з кастрычніка 2012 года. Беларусь зацікаўлена ў імпарце 23 млн. тон нафты, у той час як Расія заяўляла пра гатоўнасць паставіць 18,5 млн. тон.

Раней расійскі бок заяўляў, што аб`ёмы паставак абмяркоўваюцца ва ўвязцы з вырашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў. У Маскве выказвалі занепакоенасць тым, што Беларусь магла экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў, каб пазбегнуць выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. Лукашэнка, са свайго боку, заяўляў, што пытанне экспарту растваральнікаў не перашкаджае падпісанню нафтавага балансу з РФ на 2013 год.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2013
 
Дата публикации:12.03.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1786
 
Ключевые слова:
Экспортные пошлины Нефтепереработка Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме