https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўразійскі банк развіцця атрымаў статус "аўтрыч-партнёра" ў перыяд старшынства Расіі ў "вялікай дваццатцы"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе банка.
Еўразійскі банк развіцця атрымаў статус "аўтрыч-партнёра" ў перыяд старшынства Расіі ў "Групе 20" (G20) у 2013 годзе. На мінулым тыдні банк упершыню ўзяў удзел у гэтай якасці ў сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральнымі банкамі дзяржаў — удзельніц G20 у Маскве.

Гэты фармат партнёрства заснаваны з мэтай прасоўвання ініцыятыў, што вылучае "дваццатка", сярод дзяржаў, якія не з`яўляюцца членамі дваццаці найбольш эканамічна развітых краін свету. Ён прадугледжвае запрашэнне некаторых краін і міжнародных арганізацый да ўдзелу ў мерапрыемствах G20. Фактарамі адбору такіх краін з`яўляюцца іх прыналежнасць да таго ці іншага рэгіёну свету, патэнцыяльны ўнёсак у дыскусію, а таксама гатоўнасць партнёраў G20 працаваць з імі.

Ініцыятарам давання асобнага статусу ЕАБР выступіла Міністэрства фінансаў Расіі. "Пры гэтым улічваліся склад удзельнікаў ЕАБР, яго статус шматбаковага фінансавага інстытута, а таксама актыўная — праз механізм Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС — дзейнасць па пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу", — падкрэслілі ў прэс-службе банка.

"Гэта вялікі гонар для нас, адначасова і вялікая адказнасць. Нас чакае сур`ёзная праца, і мы паспрабуем апраўдаць аказаны нашай арганізацыі давер", — адзначыў старшыня праўлення ЕАБР Ігар Фінагенаў.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2013
 
Дата публикации:20.02.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1763
 
Ключевые слова:
Финансы G20
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме