https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені 2013 года ў асноўны капітал інвеставана 7,7 трлн. рублёў


У студзені 2013 года ў Беларусі ў асноўны капітал інвеставана 7,7 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 9,7% менш, чым у студзені 2012 года, паведамляе Белстат.
Будаўніча-мантажныя работы выкананы на 3,9 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 5,4% менш, чым у студзені 2012 года. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 50,6% ад агульнага аб`ёму інвестыцый у асноўны капітал.

За названы перыяд інвестыцыі ў набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 3,1 трлн. рублёў, ці 40,7% агульнага аб`ёму інвестыцый, што на 16,7% менш, чым у студзені 2012 года. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадае 55,1% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 28,3% набыта на тэрыторыі Беларусі.

У студзені 2013 года ў будаўніцтва жылля інвеставана 1,5 трлн. рублёў, што складае 19,2% да агульнага аб`ёму інвестыцый і на 16,2% больш, чым у студзені 2012 года.

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 4,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 405,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 6,2% да прадугледжанага задання на год і больш на 7,5%, чым за аналагічны перыяд 2012 года.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 237,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, ці 58,6% ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем 2012 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян паменшыўся на 22,6 тыс. квадратных метраў.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 198,7 тыс. квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 163 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзены ў эксплуатацыю 98,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, ці 24,3% ад агульнага ўводу па краіне (у студзені 2012 года — 21,4%).

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2013
 
Дата публикации:16.02.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1418
 
Ключевые слова:
Финансы Инвестиции Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме