https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бюджэт Эўразьвязу будзе скарочаны да трыльёну


На саміце Эўразьвязу ў Бруселі прыняты бюджэт арганізацыі на бліжэйшыя сем гадоў. Лідэры краінаў ЭЗ дамовіліся пра скарачэньне бюджэту.
Кіраўнік ЭЗ Херман Ван Рампей высока ацаніў дасягненьне гэтага кампрамісу. Раней ён падкрэсьліў, што ад прыняцьця бюджэту залежыць жыцьцё цэлых рэгіёнаў і сацыяльных груп насельніцтва.

З моманту адкрыцьця саміту ў чацьвер удзельнікі спрабавалі пераадолець рознагалосьсі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі скарачэньня выдаткаў ЭЗ. Лідэры краінаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы імкнуліся захаваць фінансаваньне ў галіне інфраструктуры і сельскай гаспадаркі.

Прыняты бюджэт прадугледжвае выдаткі ў аб’ёме прыкладна трыльён эўра, што значна ніжэй за суму, якую першапачаткова прапаноўвала Эўрапейская камісія.

Радыё Свабода
, 8 лютага 2013
 
Дата публикации:08.02.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1595
 
Ключевые слова:
Бюджет Евросоюз Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме