4,4% склаў прырост беларускага ВУП у студзені—лютым 2013 года ў параўнанні з першымі двума месяцамі 2012 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені 2013 года прырост ВУП быў роўны 3,1% (да студзеня 2012-га).
Новая трохгадовая стратэгія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для Беларусі пацвярджае гатоўнасць банка "садзейнічаць дзевяці з паловай мільёнам жыхароў краіны шляхам рэалізацыі праектаў, якія спрыяюць развіццю прыватнага сектара і ахове навакольнага асяроддзя". Пры гэтым ЕБРР не будзе наўпрост фінансаваць дзяржаву.
Пра гэта, як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, заявіў дырэктар чэшскай кампаніі Юрый Феранц 12 сакавіка на сустрэчы ў Мінску са старшынёй ДКНТ Ігарам Войтавым.
Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 12 сакавіка беларускі рубель зноў умацаваў свае пазіцыі адносна ўсіх асноўных валют.