https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у 2012 годзе здабыла ў Венесуэле 1,1 млн.т нафты


Беларуска-венесуэльскае сумеснае прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" ў 2012 годзе здабыло 1,1 млн.т нафты і 790 млн.куб.м газу, паведамілі ў прэс-службе вытворчага аб`яднання "Беларуснафта".

Для параўнання: у 2011 годзе было здабыта 1,08 млн.т нафты і амаль 800 млн.куб.м газу. Спецыялісты СП у 2008-2009 гадах вялі распрацоўку двух радовішчаў - па аднаму на захадзе і ўсходзе Венесуэлы. У 2010-2011 гадах сумеснаму прадпрыемству было перададзена яшчэ пяць нафтавых актываў. У яго распараджэнні было таксама шэсць газавых радовішчаў.

У міжнароднай дзейнасці аб`яднання "Беларуснафта" здабыўны праект у Венесуэле - адзін з асноўных. Перспектыўнасць гэтага праекта пацвярджаецца тым, што яго забяспечанасць астаткавымі здабыўнымі запасамі ўдвая перавышае ўзровень беларускага рэгіёну па нафце і ў восем разоў - па газу. Дарэчы, непасрэдна з беларускіх нетраў у 2012 годзе было здабыта 1,66 млн.т нафты і 213 млн.куб.м газу.

Цяпер беларускія спецыялісты ў Венесуэле займаюцца капітальным рамонтам нафтавых свідравін, выконваюць іншыя сэрвісныя паслугі па развіццю радовішчаў і павышэнню нафтааддачы пластоў. У СП створана ўпраўленне новых тэхналогій і інавацый, якое займаецца ўкараненнем тэхналогій, распрацаваных у БелНДПІнафта - навукова-даследчым праектным інстытуце прадпрыемства "Беларуснафта". Беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па сейсмаразведцы АТ "Сісміка БелаВенесалана" вядзе сейсмаразведачныя работы. У 2011 годзе былі падпісаны ўстаноўчыя дакументы па стварэнню новага сумеснага прадпрыемства "Сэрвісіяс Петралерас БелаВенесалана".

СП "Петралера БелаВенесалана" было створана ў снежні 2007 года. Беларуская доля ў сумесным прадпрыемстве, акцыянерам якога з`яўляецца аб`яднанне "Беларуснафта", складае 40 адсоткаў.

14 студзеня 2013, Гомель
Валерый Сідорчык - БЕЛТА

 
Дата публикации:14.01.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1600
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венесуэла Нефтедобыча Совместные предприятия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме