https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нурсултан Назарбаеў: Стварэнне АЭП не азначае вяртання ў часы Савецкага Саюза


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў лічыць, што стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана не азначае вяртання ў СССР.
"Ніякага СССР ніхто ствараць не збіраецца, кропка незвароту пройдзена", — заявіў Назарбаеў, адказваючы на пытанні журналістаў у эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў, паведамляе РІА Новости.

Назарбаеў растлумачыў, што ў АЭП рашэнні прымаюцца кансенсусам. "Гэта раўнапраўны ўзаемавыгадны саюз, палітычны суверэнітэт ніхто не перадае", — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Казахстана нагадаў, што ініцыятарам большасці інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы быў менавіта ён. "Так што гэта мы навязваем (інтэграцыю), а не нам, — адзначыў ён. — Мы павінны на постсавецкай прасторы тут варушыцца, калі мы тут канкурэнцыю не загартуем, дык што мы будзем рабіць у Еўропе, у СГА тады?"

Паводле даных Назарбаева, за паўтара гады працы Мытнага саюза тавараабарот трох краін вырас на 40%.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2012
 
Дата публикации:29.12.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1512
 
Ключевые слова:
Интеграция Единое экономическое пространство Мытны саюз СССР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме