https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 10 снежня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 снежня 2012 года.
На 10 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.610 беларускіх рублёў
Еўра — 11.140
Расійскі рубель — 278
Украінская грыўна — 1.053,21

Кошык валют — 2.987,52

У параўнанні з пятніцай, 7 снежня, афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — знізіўся на 100 рублёў (0,89%), расійскага рубля — на 0,50 (0,18%), грыўны — вырас на 0,64 рубля (0,06%). Курс кошыка валют знізіўся на 10,71 рубля (0,36%) у параўнанні з пятніцай і вырас на 121,69 рубля (4,25%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2938, "долар/расійскі рубель" — 30,9712, "долар/грыўна" — 8,175.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 10 снежня долар купляюць па 8.450—8.600 і прадаюць па 8.630—8.700 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 8 рублёў (да 8.574), продажу — на 6 (да 8.652).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.550—8.600 пры куплі, 8.650—8.700 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2012
 
Дата публикации:10.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1898
 
Ключевые слова:
Котировка Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме