https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўразійскі саюз мае ўсе шанцы стаць адным з буйных сусветных гульцоў, чаго, відаць, і не хочуць дапусціць у Вашынгтоне, мяркуе кіраўнік думскага камітэта па справах СНД Леанід Слуцкі (ЛДПР)


Пра гэта ён заявіў у інтэрв`ю, каментуючы нядаўнія заявы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.
Нагадаем, у кулуарах пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Дубліне Клінтан выказала думку, што падаўленне апазіцыйных настрояў у краінах Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі можа прывесці да новай "саветызацыі" гэтых дзяржаў. Паводле яе слоў, працэс "саветызацыі" можа быць пададзены пад такімі назвамі, як "Мытны саюз" або "Еўразійскі саюз". "Нельга дапусціць памылку. Мы ведаем, што з`яўляецца мэтай, мы спрабуем знайсці эфектыўны спосаб запаволіць ці прадухіліць гэты працэс", — сказала Клінтан.

"Еўразійская інтэграцыя робіцца вектарам эканамічнага развіцця краін постсавецкай прасторы, які набірае моц, — сказаў Слуцкі. — Заява дзяржсакратара ЗША дэманструе імкненне да захавання пазіцый аднапалярнага свету, дзе Амерыцы адводзіцца роля ўсяленскага жандара. Нічога апрача шкадавання такая пазіцыя не заслугоўвае".

Ён заявіў, што "Расія будзе працягваць нарошчваць еўразійскую інтэграцыю братніх дзяржаў, якія гістарычна асуджаныя быць разам".

У сваю чаргу першы намеснік старшыні камітэта па справах СНД Дзмітрый Саблін (ЕР) зазначыў, што інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы маюць незваротны характар. "Гэта абумоўлена геапалітычнымі, эканамічнымі і гістарычнымі прычынамі", — падкрэсліў парламентарый.

Ён нагадаў, што ўжо працуе Еўразійская эканамічная камісія — першы пастаянна дзейны рэгулюючы орган Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. "Развіваецца нарматыўна-прававая база еўразійскай інтэграцыі, парламент ужо ратыфікаваў пакет дакументаў, неабходны для стварэння і функцыянавання Мытнага саюза", — дадаў Саблін.

Паводле слоў дэпутата, паміж удзельнікамі эканамічнага саюза штогод узрастае аб`ём тавараабароту, паглыбляецца вытворчая кааперацыя паміж прадпрыемствамі, спрашчаецца ўнутраная міграцыя ў межах дзяржаў. Удзельнікі дагавора гарманізуюць сваё нацыянальнае заканадаўства, каб ліквідаваць адміністрацыйныя бар`еры на шляху супрацоўніцтва, дадаў намеснік старшыні камітэта.

Саблін падкрэсліў, што ў 2013—2014 гадах павінна быць сфарміравана нарматыўна-прававая база еўразійскай інтэграцыі, неабходная для падпісання да 1 студзеня 2015 года дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2012
 
Дата публикации:08.12.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1679
 
Ключевые слова:
Интеграция Мытны саюз Единое экономическое пространство Политика США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме