https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнты Беларусі і Туркменістана Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў маюць намер паглыбляць супрацоўніцтва паміж краінамі


Пра гэта было заяўлена падчас двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў краін 5 снежня ў Ашхабадзе ў межах саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Бердымухамедаў падкрэсліў высокую дынаміку ў развіцці беларуска-туркменскіх адносінаў і традыцыйна дружалюбныя і цесныя сувязі паміж двума народамі. Паводле яго слоў, бакі актыўна супрацоўнічаюць у сферы палітыкі, набіраюць абароты гандлёва-эканамічныя сувязі. Ён адзначыў выніковую працу міжурадавай камісіі.

Прэзідэнт Туркменістана выказаў удзячнасць Лукашэнку за "плённае ўзаемадзеянне ў пытаннях адукацыі, навукі, абмену вопытам", а таксама адзначыў, што ў яго краіне ў многіх сферах запатрабаваная беларуская тэхніка.

Бердымухамедаў падкрэсліў важнасць рэалізацыі сумеснага праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў. "Гэта самы буйны аб`ект у рэгіёне, які дасць вельмі шмат для развіцця сельскай гаспадаркі", — зазначыў ён.

Лукашэнка ў сваю чаргу запэўніў Бердымухамедава ў цёплых і дружалюбных адносінах беларусаў да народа Туркменістана, паведамляе БелТА.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў наяўнасць "вялікіх перспектыў" для развіцця ў будучыні Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. "Запасы калійных угнаенняў у вас каласальныя. Упэўнены, што вы іх будзеце развіваць. Таму і ў нас працы хопіць разам з вамі", — сказаў Лукашэнка.

Ён зазначыў, што новыя чэргі камбіната будуць будаваць ужо туркменскія спецыялісты, а беларусы будуць прыцягвацца для кансультавання. "У гэтым сутнасць нашага супрацоўніцтва. Не проста пабудаваць і пайсці, а перадаць вопыт, навучыць спецыялістаў", — дадаў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2012
 
Дата публикации:05.12.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1627
 
Ключевые слова:
Саммит в Ашхабаде Содружество независимых государств Интеграция Беларусь-Туркменистан Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме