Беларускія вытворцы могуць выказаць свае прапановы па праекту тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы алкагольнай прадукцыі".
У МПЗ прымаюць прапановы і заўвагі па праекту тэхрэгламенту да 10 снежня 2012 года. Такая магчымасць дадзена для плацельшчыкаў - удзельнікаў алкагольнага рынку рэспублікі, вытворцаў алкагольнай прадукцыі, уключаючы вытворцаў піва, сідру і слабаалкагольных напіткаў, у мэтах выяўлення прычын невыканання патрабаванняў, што ўстанаўліваюцца праектам рэгламенту.
Тэкст праекта рэгламенту размешчаны на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі. У міністэрстве нагадалі, што тэхрэгламент распрацаваны ў адпаведнасці з Пагадненнем аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 10 снежня 2010 года. Распрацоўка тэхнічнага рэгламенту "Аб бяспецы алкагольнай прадукцыі" павінна завяршыцца да канца 2012 года ў адпаведнасці з планам, зацверджаным калегіяй ЕЭК.
23 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА