https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 28 кастрычніка ў сувязі з пераходам Літвы на зімовы час змяняецца рэжым працы пунктаў спрошчанага пропуску праз беларуска-літоўскую мяжу


Па ўзгадненні з літоўскім бокам з 28 кастрычніка змяняецца рэжым працы пунктаў спрошчанага пропуску праз дзяржаўную мяжу ў сувязі з пераходам Літвы на зімовы час.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, з нядзелі пропуск грамадзян і транспартных сродкаў праз беларуска-літоўскую мяжу будзе ажыццяўляцца наступным чынам:

пункт спрошчанага пропуску "Доцішкі" штодня з 09.00 да 20.00;

пункт спрошчанага пропуску "Пяцюлеўцы" — пятніца, субота, нядзеля з 11.00 да 18.00;

пункт спрошчанага пропуску "Геранёны" — пятніца, субота, нядзеля з 10.00 да 17.00;

пункт спрошчанага пропуску "Піцкуны" ў дні святкавання Вялікадня і Дня памяці (1, 2 лістапада), Раства Хрыстова (каталіцкага 24, 25, 26 снежня; праваслаўнага — 6, 7 студзеня) — з 10.00 да 17.00;

пункт спрошчанага пропуску "Парэчча" — штодня з 9.00 да 20.00.

Пропуск асоб будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці сапраўдных дакументаў на права перасячэння дзяржаўнай мяжы і меткі аб прапісцы ў памежнай зоне.

У пунктах спрошчанага пропуску будзе ажыццяўляцца пропуск транспартных сродкаў, якія належаць асобам, што перамяшчаюцца на іх, на праве ўласнасці або карыстання ці валодання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:26.10.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1606
 
Ключевые слова:
Визовый режим Беларусь-Литва Сезонное время Пункты пропуска
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме