https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Індэкс эканамічнага настрою знізіўся ў ЕС і еўразоне


Індэкс эканамічнага настрою (ESI) знізіўся ў Еўрасаюзе і еўразоне, паведамляе афіцыйны сайт Еўракамісіі.
У ліпені індэкс паменшыўся ў ЕС на 1,4 пункта да 89, у еўразоне — на 2 пункты да 87,9. Падзенне індэксу выклікана зніжэннем даверу ва ўсіх сектарах, якія ўлічваюцца пры разліку ESI. Пры гэтым страта даверу ў сектары паслуг была галоўным вызначальным фактарам зніжэння ESI у ЕС, тады як у еўразоне найбольшы спад адзначаецца ў прамысловасці і сярод спажыўцоў.

Генеральны дырэктарат Еўракамісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях (DG ECFIN) праводзіць рэгулярныя ўзгодненыя абследаванні розных сектараў эканомікі ў краінах ЕС і ў іншых краінах па іх жаданні. Яны ахопліваюць прадстаўнікоў прамысловасці, паслуг, рознічных продажаў і будаўніцтва, а таксама спажыўцоў. Гэтыя абследаванні дазваляюць параўнаць вядзенне гаспадарчай дзейнасці ў розных краінах, яны сталі незаменным інструментам для маніторынгу росту эканомік краін ЕС і еўразоны, а таксама для маніторынгу развіцця ў іншых краінах — удзельніцах агляду.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2012
 
Дата публикации:30.07.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1873
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Еврозона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме