Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на аўтадарозе Мінск — Гродна ў раёне аэрапорта перакуліўся "МАЗ" з прычэпам, які перавозіў са Слоніма ў абласны цэнтр віно. На праезнай частцы застаўся толькі цягач.
Скрыні са змесцівам прарвалі тэнт. Бутэлькі высыпаліся вонкі і многія разбіліся. Інспектары ДАІ выявілі ў вадзіцеля прыкметы алкагольнага ап`янення. Яўна, што яны ўзніклі не ад ўдыхання выпарэнняў змесціва з разбітай шкляной тары. Медыцынскі агляд устанавіў амаль чатырохразовае перавышэнне ўтрымання алкаголю ў арганізме вадзіцеля.
На гэтым тыдні ў Гродне і Гродзенскай вобласці таксама перакульваліся грузавікі з рапсам і пяском.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012