Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 48 млн. 527 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 47 млн. 132 тыс., прапанова — 48 млн. 527 тыс.).
Курс расійскага рубля знізіўся на 3 рублі і склаў 251,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 46 млн. 335 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 855 млн. 634 тыс., прапанова — 1 млрд. 58 млн. 252 тыс.).
Курс еўра знізіўся на 10 рублёў і склаў 10.490 рублёў. Аб`ём — 27 млн. 601 тыс. еўра (попыт — 27 млн. 590 тыс., прапанова — 30 млн. 234 тыс.).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2012