https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Казахстан не будуць уводзіць утылізацыйны збор на іншамаркі да свайго ўваходжання ў СГА


Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў Санкт-Пецярбургу 15 чэрвеня, паведамляе РІА Новости.
Беларусь і Казахстан не будуць уводзіць утылізацыйны збор пры ўвозе на сваю тэрыторыю ўжываных імпартных аўтамабіляў.

"Было прынята кампраміснае рашэнне, якое ўсіх задавальняла. Яно заключаецца ў тым, што нашы партнёры захоўваюць тыя меры тарыфнай палітыкі і тарыфнай абароны, якія дзейнічаюць цяпер", — паведаміў прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пасля сустрэчы.

"На аснове гэтай формулы мы будзем працаваць пэўны час і пасля прымем канчатковае рашэнне, каб абараніць рынкі і не стварыць праблем для нашых партнёраў", — дадаў ён.

Як растлумачыла журналістам крыніца ў расійскай дэлегацыі, Беларусь і Казахстан змогуць захаваць ранейшыя меры абароны да свайго ўваходжання ў СГА.

Раней паведамлялася са спасылкай на Мінпрамгандаль РФ, што ўтылізацыйны збор пры ўвозе ў Расію і краіны Мытнага саюза аўтамабіляў можа быць уведзены ў жніўні 2012 года. Ён закліканы кампенсаваць зніжэнне ўвазных пошлін ад уваходжання РФ у СГА. Нагадаем, Расія павінна знізіць памер імпартных пошлін на аўтамабілі з цяперашніх 30 да 25%, а затым на працягу сямі гадоў — да 15%.

Раней першы віцэ-прэм`ер РФ Ігар Шувалаў паведамляў, што памер утылізацыйнага збору, які расійскі ўрад прапануе ўвесці ў якасці кампенсацыйнага механізму аўтапрама ва ўмовах СГА, будзе такі, што не дазволіць ужываным аўтамабілям паступаць на тэрыторыю Мытнага саюза. У сваю чаргу першы віцэ-міністр індустрыі і новых тэхналогій Казахстана Альберт Рау заяўляў, што збор для імпартных аўтамабіляў складзе ад 300 да 1 тысячы долараў.

БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:15.06.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1786
 
Ключевые слова:
Торговые пошлины Авторынок Всемирная торговая организация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме