https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасажыры "Белавія" атрымалі магчымасць лятаць з Мінска цераз Екацярынбург ва Уладзівасток, Краснадар, Геленджык і Пекін


Увайшло ў сілу інтэрлайн-пагадненне паміж нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія" і "Уральскімі авіялініямі".
Паводле інфармацыі прэс-службы "Белавія", інтэрлайн-пагадненне дае права афармляць авіяперавозку на бланках авіякампаніі на маршруты авіякампаніі-партнёра.

Перавагамі для пасажыра з`яўляюцца: афармленне адзінага білета на ўсім маршруце, незалежна ад колькасці перавозчыкаў; магчымасць скарыстацца найбольш зручнымі стыкоўкамі з рэйсамі авіякампаній — удзельнікаў пагадненняў.

Дзякуючы гэтаму пагадненню, пасажыры НАК "Белавія" атрымалі магчымасць лятаць з Мінска цераз Екацярынбург па асноўных напрамках авіякампаніі-партнёра "Уральскія авіялініі": Уладзівасток, Краснадар, Геленджык, Пекін.

З 18 чэрвеня 2012 года з "Уральскімі авіялініямі" увойдзе ў сілу код-шэрынгавае пагадненне, якое прадугледжвае сумесную эксплуатацыю рэйса Мінск — Екацярынбург.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:02.06.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:2118
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме