https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускім рыбаводным арганізацыям сёлета будзе кампенсавана частка працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 453 ад 17 мая.
Беларускім рыбаводным арганізацыям сёлета будзе кампенсавана частка працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 453 ад 17 мая.

Частка працэнтаў у рублях у памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату кампенсацыі гэтым арганізацыям часткі працэнтаў, будзе кампенсавана за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі. Крэдыты былі выдадзены адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Белаграпрамбанк" і "Ашчадны банк "Беларусбанк" у 2011—2012 гадах на набыццё камбікорму ў межах выканання дзяржпраграмы развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011—2015 гады.

Атрыманыя сродкі ў 2012 годзе накіроўваюцца рыбаводнымі арганізацыямі на набыццё корму і пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных для аплаты корму.

Усяго частка працэнтаў будзе кампенсавана 18 рыбгасам за карыстанне крэдытамі ў агульным аб`ёме 104 млрд. 85,7 млн. рублёў.

Умовай кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі з`яўляецца выкананне рыбаводнымі арганізацыямі паказчыка прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі па рэнтабельнасці продажу.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ў першым квартале 2013 года павінны ўнесці праект пастановы Саўміна "Аб павелічэнні долі Беларусі ў статутных фондах адкрытых акцыянерных таварыстваў з ліку рыбаводных арганізацый" на суму кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і аб перадачы выпушчаных акцый гэтых акцыянерных таварыстваў ва ўласнасць дзяржавы.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 22 мая 2012
 
Дата публикации:22.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2541
 
Ключевые слова:
Рыбхоз Беларуси Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме